Заўсёды ўражвала тая прастата зь якой Шрыла Прабхупада перадаваў сур’ёзныя філязофскія палажэньні сьвядомасьці Крышны. Без залішніх сантымэнтаў але і без кніжнай сухасьці ды фармалізму. Простыя словы, як кажуць...
«Калi вам падабаюцца ня ўсе чальцы нашай суполкi, кшама азначае той, хто ўмее цярпець. Вас нiшто не павiнна непакоiць. Вы ёсьць часткай гэтай суполкi Сьвядомасьцi Крышны. Вы ня можаце чакаць, што ўсе чальцы суполкi будуць першакласнымi асобамi. Як гэта магчыма? Мы ёсьць выхадцамi з розных слаёў гэтага грамадства. I людзi бываюць у даброцi, жарсьцi i невуцтве. Але калi вы лiчаце: «О, гэта дрэнны чалавек, той дрэнны», – вы павiнны быць цярплiвымi. У вас няма сувязi з тым цi iншым чалавекам, вы зьвязаныя з фiлязофiяй, з працэсам. Да прыкладу, вы на караблi. I на iм ня ўсе людзi вам падабаюцца. Там вельмi розныя людзi. Але вам да гэтага няма нiякай справы. Вам трэба перасягнуць Атлянтычны акiян зь цярплiвасьцю. Проста знаходзьцеся на караблi i будзьце рады гэтай магчымасьцi. Вось ваша справа. Гэта ёсьць кшама. Кшама азначае – той, хто ўмее дараваць i цярпець.»