img

Матэрыялісты хочуць зьдзяйсьняць разнастайныя грахі, аднак ніхто ня можа і пальцам паварушыць без дазволу Вярхоўнай Асобы Бога.

Дык чаму ж Бог дазваляе людзям грашыць? Насамрэч Ён ня хоча, каб жывыя істоты грашылі, і таму Ён як голас сумленьня заклікае іх утрымвацца ад граху. Але калі жывая істота цьвёрда мае намер зьдзяйсьняць грахі, Вярхоўны Госпад дазваляе ёй дзейнічаць і несьці адказнасьць за свае ўчынкі (маттах смрыцір джнянам апоханам ча).

Зьдзейсьніць якое-небудзь дзеяньне без дазволу Госпада немагчыма, але Ён такі літасьцівы, што, калі абумоўленыя душы ўпарцяцца ў сваім жаданьні, Ён дазваляе ім дзейнічаць на ўласны страх і рызыку.

Шрымад-Бхагаватам 5.18.3 кам.
(Падрыхтаваў Садху-бхушана дас, люты 2023)
Навігацыя галоўнага мэню