Чытаньне «Бхагавад-гіты» ўслых даруе чалавеку наступныя выгоды:

— Прачытаць услых 9 частак (палову Гіты) – усё адно што зьдзейсьніць Го-дану (ахвяраваць карову).

— Чытаньне траціны «Гіты» (6 частак) роўна выгодзе ад зьдзяйсьненьня Сома-яг'і.

— Чытаньне ўслых 3 частак раўнаварта абмываньню ў Ганзе.

— Калі штодня чытаць дзьве часткі, гэта дасьць набожнасьць, дастатковую, каб жыць цэлую кальпу на Індралоцы.

— Калі кожны дзень чытаць услых адну частку, можна атрымаць набожнасьць, якой хопіць, каб шмат гадоў жыць на Рудралоцы.

— Штодня чытаючы палову ці чвэрць часткі, можна атрымаць набожнасьць, якая дазволіць шмат гадоў цешыцца на Сур'ялоцы.

— Сьпяваньне дзесяці, сямі, пяці, трох, двух шлокаў ці нават паловы шлокі дазволіць 10 мільёнаў гадоў жыць на Чандралоцы.

— Той, хто перад сьмерцю слухае чытаньне Бхагавад-гіты ці тлумачэньне яе сэнсу, абавязкова атрымае вызваленьне з кайданоў матэрыі.

— Калі чалавек чытае Бхагавад-гіту падчас абраду шраддха (памінальная цырымонія), ягоныя продкі ніколі не трапяць у пекла.

Але самае галоўнае – чытаючы Бхагавад-гіту, можна атрымаць багаславеньні Вярхоўнага Госпада Хары, Крышны.

(Вараха Пурана)

---
Падрыхтаваў Садху-бхушана дас
Навігацыя галоўнага мэню